Слонімскія выратавальнікі сталі срэбнымі прызёрамі раённай спартакіяды

Пра гэта паведамляе абласны рэсурс МНС  

На Слонімшчыне прайшла раённая спартакіяда-2024, прысвечаная году якасці і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У спаборніцтвах удзельнічалі прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна у складзе 20 каманд, якія спаборнічалі ў 9-ці дысцыплінах — гэта лёгкаатлетычная эстафета, настольны тэніс, дартс, гіравы спорт, стальба з пнеўматычнай вінтоўкі, міні-футбол, мужчынскі і жаночы валейбол і шашкі.

Па выніках усіх этапаў спартакіяды мясцовыя выратавальнікі падняліся на другую прыступку пераможнага п’едысталу, адзначаецца ў паведамленні.

Фота МНС