Смяротная аварыя ў Гродне: кіроўца мапеда загінуў на месцы, а пасажырку даставілі ў бальніцу

Пра гэтае ДТЗ паведамляе абласная ДАІ  

На месцы аварыі 20 красавіка

20 красавіка каля 18.00 на вуліцы Ласосна ў Гродне 30-гадовы кіроўца мапеда «Вента» не справіўся з кіраваннем, з’ехаў на збочыну, дзе дапусціў падзенне на дарогу.

У выніку ДТЗ мужчына загінуў на месцы, а 31-гадовую пасажырку з траўмай галавы і іншымі пашкоджаннямі даставілі ў бальніцу. Жанчына была без моташлема.

Па факце гэтага ДТЗ узбуджана крымінальная справа. Фізічны стан удзельнікаў аварыі і іншыя абставіны здарэння высвятляюцца, адзначаецца ў паведамленні.

ДАІ заклікае кіроўцаў двухкалёснай тэхнікі быць больш уважлівымі на дарогах і не забываць пра выкарыстанне моташлема.

Фота ДАІ