У Ашмянскім раёне гарэў легкавік «Опель»
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС
Наступствы ўзгарання легкавіка
1 верасня ў 05.14 выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне легкавіка «Опель-Астра» 1999 года выпуску ў аграгарадку Гродзі Ашмянскага раёна.
У выніку ўзгарання пашкоджаны маторны адсек і салон машыны.
Прычына пажару высвятляецца. Па адной з версій, адбылося кароткае замыканне электраправодкі ў маторным адсеку.
Фота МНС