У Астраўцы кіроўца БМВ заднім ходам наехаў на тратуары на жанчыну-пешахода — пацярпелая дастаўлена ў бальніцу

12 сакавіка каля 11 гадзін на Палявой вуліцы ў Астраўцы адбыўся наезд на пешахода, паведамляе рэсурс абласной ДАІ

32-гадовы кіроўца легкавіка БМВ каля дома №17 падчас руху заднім ходам наехаў на 43-гадовую жанчыну-пешахода, якая ішла па тратуары.

У выніку ДТЗ жанчына атрымала пералом вісочнай косці і была дастаўлена ў мясцовую бальніцу.

Па факце гэтага здарэння прызначана праверка.

Photo by Miguel Á. Padriñán