У Астравецкім раёне жанчына на электрасамакаце сутыкнулася з легкавіком
ДТЗ з удзелам пешахода на электрасамакаце адбылося 21 верасня каля 13 гадзін, паведамляе абласная ДАІ
На месцы ДТЗ у Астравецкім раёне 21 верасня
Устанавілі, што 57-гадовая жанчына кіравала электрасамакатам на аўтадарозе Астравец – Трокелі – Солы каля вёскі Дайлідкі Астравецкага раёна і пры павароце налева не пераканалася ў бяспецы манеўра ды сутыкнулася з легкавіком «Фольксваген» пад кіраваннем 37-гадовага мужчыны, які рухаўся ў спадарожным накірунку.
У выніку аварыі жанчына атрымала пераломы рэбраў і была дастаўлена ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.
Фота ДАІ