У Дзеравянчыцах слонімскія выратавальнікі завершылі акцыю «Бяспека ў кожны дом!»

Фінальны этап акцыі выратавальнікаў на Слонімшчыне «Бяспека ў кожны дом!» прайшоў у Дзеравянчыцкай пачатковай школе, паведамляе рэсурс МНС

Падчас акцыі

Дарослыя і дзеці з дапамогай вуды «вылаўлівалі» пытанні па бяспецы жыццядзейнасці, на якія шукалі адказы разам з прадстаўніком МНС.

Што рабіць, калі праваліўся пад лёд? Дзе можна катацца на каньках? — на гэтыя і іншыя пытанні адказвалі на занятках у школе ў той дзень вучні і іх бацькі.

Школьнікі на практыцы траніраваліся выклікаць выратавальнікаў па нумарах 101 і 112, вывучалі пяць крокаў выратавання пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі.

Дарослым інспектар МНС распавяла пра інфармацыйную кампанію «Будзь побач з дзіцём!» і нагадала пра тое, як важна ведаць бацькам, што робіць і дзе знаходзіцца іх дзіця.

Падчас сустрэчы дарослыя і дзеці паўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, атрымалі падарункі і прызы ды паглядзелі навучальны мультфільм.

Фота МНС