У Дзятлаўскім раёне міліцыянеры затрымалі на працы п’яную даярку

Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі

57-гадовая аператар машыннага даення на адным з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна знаходзілася на працы, калі міліцыянеры праверылі яе на алкатэстары і выявілі 1,7 прамілі алкаголю ў выдыхаемым жанчынай паветры.

Такім жа чынам быў затрыманы вартаўнік на адным з прадпрыемстваў Навагрудка. У яго алкатэстар паказаў 1,4 прамілі алкаголю падчас кантрольнага прадуву.

У адносінах затрыманых п’яных работнікаў былі складзены адміністрацыйныя пратаколы, а інфармацыя пра тое накіравана працадаўцам для рэагавання.

Міліцыя працягвае праверкі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплеку Гродзеншчыны, адзначаецца ў паведамленні.

Photo by Donald Tong