У Дзятлаўскім раёне з кватэры ўкралі тэлевізар, пакуль гаспадара не было дома

Праваахоўнікі ў Дзятлаве разбіраюцца ў абставінах крадзяжу тэлевізара ў 53-гадовага жыхара пасёлка Гезгалы, паведамляе рэсурс абласной міліцыі

Вітальня

У Дзятлаўскі РАУС 6 студзеня звярнуўся мужчына, які паведаміў, што ён з’ехаў з кватэры 18 снежня, вярнуўся 6 студзеня і ўбачыў, што няма тэлевізара.

На месцы міліцыянеры ўстанавілі, што зламыснік патрапіў у чужую кватэру, выламаўшы дзверы. Пра крадзеж якіх-небудзь іншых рэчаў гаспадар кватэры не паведаміў.

На дзены момант праваахоўнікі выяўляюць магчымых западозраных у гэтым злачынстве. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа, адзначаецца ў паведамленні.

Фота УУС