У Гродне 71-гадовы мужчына ўпаў з мапеда і паламаў галёнку
25 верасня каля 08.45 у Гродне быў траўмаваны 71-гадовы кіроўца мапеда, паведамляе абласная ДАІ
Той самы мапед
Устанавілі, што мужчына рухаўся на мапедзе «Hors» па вуліцы Белуша ў накірунку Скідзельскага рынку, у нейкі момант не справіўся з кіраваннем і дапусціў падзенне мапеда, у выніку чаго прыціснуў сабе нагу.
Кіроўца атрымаў адкрыты пералом левай галёнкі і быў дастаўлены ў бальніцу.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.
Фота ДАІ