У Гродне аўтамабіль таксі трапіў у аварыю
5 чэрвеня ў 19.20 у аператыўна-дзяжурную службу ДАІ паступіла паведамленне пра ДТЗ на скрыжаванні вуліцы Льва Бакста і Фабрычнага завулка ў Гродне, канстатуе рэсурс абласной ДАІ
Аварыя ў Гродне вечарам 5 чэрвеня
Устанавілі, што 35-гадовы кіроўца легкавіка «Фольксваген» пры выездзе на галоўную дарогу не прапусціў 42-гадовага кіроўцу «Нісана».
Пасля сутыкнення ў Гродне
У выніку сутыкнення жанчына-пасажыр «Фольксвагена» атрымала раненні рознай ступені цяжкасці і была дастаўлена ў бальніцу.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ