У Гродне ў аварыі пацярпеў кіроўца «Рэно»

Пра гэта паведамляе абласная ДАІ

26 сакавіка ў 7 гадзін 33-гадовы кіроўца легкавіка «Рэно» ў Гродне рухаўся ў накірунку праспекта Касманаўтаў з боку вуліцы Карскага і пры пад’ёме на колавую развязку не справіўся з кіраваннем ды сутыкнуўся з асвятляльная апорай.

У выніку аварыі мужчыну даставілі ў бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Фота ДАІ

Photo by William Fortunato