У Гродне ў ДТЗ пацярпеў матацыкліст

4 чэрвеня ў 16.25 на срыжаванні вуліц Максіма Горкага і Багуцкага адбылося ДТЗ, у якім пацярпеў матацыкліст, паведамляе абласная ДАІ  

На скрыжаванні ў Гродне

Устанавілі, што 46-гадовы кіроўца легкавіка «Вольва» ехаў па вуліцы Максіма Горкага ў накірунку вуліцы Грандічскай і на скрыжаванні вуліц Максіма Горкага і вуліцы Багуцкага ажыццяўляў разварот у зваротным кірунку і не ўступіў дарогу 38-гадоваму матацыклісту.

У выніку сутыкнення кіроўцу матацыкла даставілі ў бальніцу для абследавання.

ДАІ заклікае кіроўцаў быць уважлівымі адзін да аднаго на дарогах.

Фота ДАІ