У Гродне гарэла кватэра — адзін чалавек шпіталізаваны, 8 выратаваны, 15 эвакуіраваны

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС

Пашкоджаная маёмасць

6 жніўня ў 01.36 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у кватэры на вуліцы Белыя Росы ў Гродне. У выніку ўзгарання ў спальні знішчана маёмасць, аконная рама, пашкоджана маёмасць у трох пакоях, закурадымлены сцены і столь у кватэры і ў пад’ездзе шматпавярховіка.

Работнікі МНС выратавалі 8 чалавек (у тым ліку 3 дзяцей) з вышэйшых кватэр, эвакуіравалі 15 чалавек, у тым ліку 4 дзяцей.

Гаспадар кватэры 1966 года нараджэння быў шпіталізаваны ў здавальняючым стане, адзначаецца ў паведамленні.

Прычына пажару высвятляецца.

Фота МНС