У Гродне інспектары ДАІ дагналі п’янага бяспраўнага кіроўцу чужога легкавіка

10 жніўня ў 02.30 у Гродне на вуліцы Максіма Горкага каля дома №91 кіроўца легкавіка "Daewoo" не падпарадкаваўся патрабаванням аб прыпынку супрацоўнікаў ДАІ, канстатуе рэсурс абласной Дзяржаўтаінспекцыі

Пагоня была нядоўгай. Праз кіламетр кіроўца спыніўся, і міліцыянерам адразу стала зразумела, чаму ён спачатку праігнараваў іх патрабаванні — у 20-гадовага хлопца меліся відавочныя прыкметы алкагольнага ап’янення і адсутнічала пасведчанне кіроўцы. На пярэднім пасажырскім сядзенні знаходілася таксама п’яная ўладальніца аўтамабіля.

Медыцынскі агляд выявіў перавышэнне дапусцімай нормы ўтрымання алкаголю ў арганізме кіроўцы болей чым у чатыры разы.

Кіроўцу ад кіравання адхілілі, машыну даставілі на штрафстаянку.

На хлопцы склалі тры адміністрацыйныя пратаколы. Цяпер яму пагражае вялікі штраф і пазбаўленне правоў кіравання на 5 гадоў.

На дзаўчыну-уладальніцу аўтамабіля склалі 2 адміністрацыйныя пратаколы. Ёй пагражае штраф да 120 базавых адзінак і пазбаўленне правоў кіравання на тры гады.

Photo by Miguel Á. Padriñán