У Гродне легкавік наехаў на 5-гадовага хлопчыка, які выбег з-за машыны ў двары дома

22 верасня ў 18.40 у Гродне адбылося ДТЗ, у якім пацярпеў 5-гадовы хлопчык, паведамляе абласная ДАІ

Устанавілі, што 37-гадовы кіроўца легкавіка «Пежо» рухаўся па вуліцы Шчарса і ў двары дома №11 наехаў на 5-гадовага хлопчыка, які выбег з-за прыпаркаванага аўтамабіля.

У выніку здарэння хлопчык атрымаў траўмы і пасля медыцынскай дапамогі быў адпушчаны дамоў.

Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.

Фота ДАІ

Photo by Kevin Bidwell