У Гродне легкавік не прапусціў матацыкл — матацыкліст апынуўся ў бальніцы

1 жніўня каля 20.30 у Гродне на Паўднёвай вуліцы не раз'ехаліся матацыкл і легкавік, паведамляе абласная ДАІ

На месцы аварыі ў Гродне

61-гадовы кіроўца легкавіка «Ніссан» рухаўся па вуліцы Хімікаў і пры павароце налева на вуліцу Саламенкаўскую не прапусціў 31-гадовага матацыкліста, які ехаў прама.

Матацыкліста даставілі ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі. Па папярэдняй інфармацыі, ён атрымаў траўму галавы і грудной клеткі.

ДАІ нагадвае кіроўцам, што пры ажыццяўленні паварота налева неабходна ўступаць дарогу сустрэчнаму транспарту, і заклікае быць уважлівымі на дарозе.

Фота ДАІ