У Гродне матацыкліст не справіўся з кіраваннем і апынуўся ў бальніцы

Каля 8 гадзін ранку 10 чэрвеня ў Гродне здарылася аварыя, у якой пацярпеў кіроўца двухколавага транспарту, паведамляе абласная ДАІ

Матацыкл пасля аварыі

Устанавілі, што 38-гадовы мужчына ехаў на матацыкле «Honda» па вуліцы Вольгі Саламонавай і каля дома №98 няправільна выбраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і перакуліўся.

У выніку ДТЗ пацярпелага даставілі ў бальніцу.

ДАІ заклікае кіроўцаў быць больш уважлівымі і асцярожнымі падчас руху.

Фота ДАІ