У Гродне мужчына страціў прытомнасць у гаражы ў глядзельнай яме

18 жніўня ў 22.07 жанчына паведаміла выратавальнікам, што яе муж у глядзельнай яме на прыватным падворку на вуліцы Суворава ў Гродне страціў прытомнасць

Мужчына выконваў работы ў глядзельнай ямі, сумешчанай з падвальным памяшканнем гаража, надыхаўся выпарэннямі і страціў прытомнасць.

Работнікі МНС дасталі 45-гадовага пацярпелага і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі ў здавальняючым стане. Ад шпіталізацыі ён адмовіўся.

Фота МНС