У Гродне не раз’ехаліся легкавік «Peugeot» і матацыкл «Kawasaki»
28 сакавіка ў Гродне адбылася аварыя з удзелам матацыкліста, паведамляе абласная ДАІ
Не раз’ехаліся
У 13.22 на колавай развязцы вуліц Дзяржынскага і Мясніцкай сутыкнуліся легкавік «Peugeot» і матацыкл «Kawasaki».
Папярэдне ўстанавілі, што 38-гадовая кіроўца легкавіка пры выездзе на колаваю развязку не прадставіла перавагу ў руху матацыклісту, які рухаўся па коле.
Пасля ДТЗ 33-гадовага кіроўцу двухколкі даставілі ў бальніцу, скуль яго хутка пусцілі дамоў.
Па факце гэтай аварыі прызначана праверка, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ