У Гродне падлетак выкінуў металічны завес з акна, а завес упаў на машыну — заведзена крымінальная справа

Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі

Раніцай 12 ліпеня 26-гадовы жыхар Гродна збіраўся паехаць па справах з вуліцы Пестрака. Падышоўшы да сваёй машыны, мужчына ўбачыў, што на даху аўто маюцца памятасці, а побач знаходзіцца металічны завес.

Пра здарэнне малады чалавек павыедаміў у Ленінскі РАУС. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі асобу 14-гадовага западозранага ў злачынстве жыхара абласнога цэнтра. Падлетак патлумачыў, што ў той дзень проста ўбачыў завес на балконе і вырашыў яго выкінуць.

Дзеянні хлопца кваліфікаваны па артыкуле «Хуліганства». За такое злачынства адказнасць наступае з 14-ці гадоў, адзначаецца ў паведамленні.

Фота УУС

Photo by Vincent Olman