У Гродне палец дзяўчынкі патрапіў у трэнажор — выратавальнікі яго вызвалілі

Пра гэта паведамляе рэсур МНС

Вызваляюць палец

Вечарам 16 красавіка жыхар Гродна звярнуўся да выратавальнікаў з просьбай дапамагчы дзіцяці. Мужчына распавёў дыспечару, што на адной са спартыўных пляцовак на вуліцы Ліможа ў Гродне ў спартыўным трэнажоры сасеў палец 8-гадовай дзяўчынкі.

Вызвалілі

На месцы выратавальнікі з дапамогай спецыяльных інструментаў вызвалілі палец дзяўчынкі з тэхнічнай адтуліны трэнажора.

Медыкі хуткай дапамогі аглядзелі малую, шпіталізацыя ёй не спатрэбілася, адзначаецца ў паведамленні.

Фота МНС