У Гродне п’яны кіроўца пашкодзіў шэсць аўтамабіляў

Пра гэта паведамляе рэсурс абласной ДАІ

Пашкодзіў шэсць аўтамабіляў

26 лютага ў 01.23 на Паўднёвай вуліцы ў Гродне п’яны 26-гадовы кіроўца «Опеля» пашкодзіў шэсць прыпаркаваных аўтамабіляў.

Медыцынскі агляд паказаў 1,2 прамілі алкаголю ў паветры, якое выдыхаў малады чалавек. Як патлумачыў затрыманы, ён у якасці пасажыра з цвярозым кіроўцам каля гадзіны ночы вярнуліся з Мінска. Сябар пайшоў дамоў, а ён застаўся каля машыны. Убачыў у замку запальвання ключы і вырашыў паехаць дамоў сам.

Цяпер маладому чалавеку пагражае вялікі штраф і пазбаўленне правоў кіравання на 5 гадоў. А яшчэ і пашкоджаныя машыны патрабуюць рамонту.

Фота ДАІ