У Гродне ўстанавілі парушальнікаў ПДР, дзякуючы інтэрнэту

У інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра парушэнне Правілаў дарожнага руху кіроўцамі легкавікоў «Ford» і «BMW».

ДАІ устанавіла, што 11 чэрвеня каля 19 гадзін 34-гадовы кіроўца «BMW» на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў каля дома №88 у Гродне парушыў правілы манеўрыравання, а дзяўчына-кіроўца 1999 года нараджэння на легкавіку «Ford» стварыла там аварыйную сітуацыю.

Абодва кіроўцы прызналі сваю віну. Дзяўчыне цяпер пагражае штраф ад 5 да 20 базавых адзінак з пазбаўленнем права кіравання на 2 гады або без пазбаўлення, а мужчыне — штраф у 1 базавую адзінку.

Фота ДАІ