У Гродне загінуў раварыст

12 жніўня каля 14 гадзін у Гродне ў ДТЗ загінуў раварыст, паведамляе абласная ДАІ  

Легкавік пасля сутыкнення з раварыстам

21-гадовы кіроўца легкавіка «Опель» рухаўся па Падкрыжацкай вуліцы ў накірунку АЗС. У спадарожным кірунку па левай абочыне ехаў раварыст, які ў нейкі момант пачаў перастройвацца ў паласу руху легкавіка.

Сутыкнення пазбегнуць не ўдалося, і раварыст загінуў на месцы ДТЗ.

На месцы смяротнага ДТЗ

Асоба загінулага высвятляецца.

ДАІ ў чарговы раз заклікае кіроўцаў быць уважлівымі пры раз’ездзе з раварыстамі і пешаходамі.

Фота ДАІ