У Гродне жанчына на “Мэрсэдэсе” збіла матацыкліста
ДТЗ з удзелам матацыкліста адбылося вечарам 20 верасня ў Гродне на вуліцы Багуцкага, паведамляе абласная ДАІ
Пасля сутыкнення
Устанавілі, што 37-гадовая кіроўца легкавіка “Мэрсэдэс” каля дома №17 на вуліцы Багуцкага выязджала на галоўную дарогу і не ўступіла дарогу 37-гадоваму матацыклісту, які рухаўся з боку вуліцы Горкага ў накірунку вуліцы Дамброўскага.
У выніку ДТЗ матацыкліст атрымаў раненні рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў бальніцу.
Па факце гэтай аварыі прызначана праверка.
Фота ДАІ