У Гродне затрымалі нецвярозага кіроўцу маршруткі

Пра гэта паведамляе абласная ДАІ

36-гадовага кіроўцу мікрааўтобуса «Мэрсэдэс» спынілі для праверкі дакументаў і фізічнага стану. У выдыхаемым ім паветры алкатэстар паказаў каля 0,8 прамілі алкаголю.

Мужчыну адхілілі ад кіравання. З Гродна ў Навагрудак ён перавозіў 12 пасажыраў.

Акрамя адказнасці для кіроўцы, таксама будзе дадзеная прававая адзнака дзеянняў кіраўнічых асоб арганізацыі перавозчыка.

ДАІ вобласці працягвае кантроль за перавозкай пасажыраў маршрутным транспартам, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ

Photo by Mario Cuadros