У Гродне затрымалі п’янага, без правоў і без моташлема кіроўцу электраскутара

У 05.30 раніцы 14 верасня на вуліцы Паповіча ў Гродне супрацоўнікі ДАІ затрымалі 41-гадова кіроўцу электраскутара, які рухаўся без моташлема, паведамляе абласная ДАІ

Падчас размовы стала вядома, што ў мужчыны маюцца відавочныя прыкметы алкагольнага ап’янення, а правоў кіроўцы ён не мае.

Медыцынскі агляд паказаў перавышэнне дапушчальнай нормы ў арганізме кіроўцы больш як у шэсць разоў.

На мужчыну склалі адміністрацыйныя пратаколы, і цяпер яму пагражае штраф да 200 базавых адзінак і пазбаўленне правоў кіравыання на пяць гадоў.

Photo by Aj Collins Artistry