У Гродзенскім раёне ў аварыі пацярпеў кіроўца мапеда
У аграгарадку Парэчча Гродзенскага раёна адбылося ДТЗ з удзелам 50-гадовага кіроўцы мапеда «VMC», паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Аварыя ў Парэччы Гродзенскага раёна
7 чэрвеня каля 15.55 мапедыст рухаўся па Гродзенскай вуліцы ў бок вуліцы Палякова, выехаў на паласу сустрэчнага руху і пайшоў на абход легкавіка «Аўдзі» пад кіраваннем 63-гадовага мужчыны, які спрабаваў павярнуць налева.
У выніку ДТЗ пацярпелага кіроўцу мапеда даставілі ў бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Па факце гэтай аварыі прызначана праверка, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ