У Гродзенскім раёне гарэў жылы дом

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС

Наступствы пажару ў кухні

5 верасня ў 08.36 жыхарка вёскі Дарашэвічы Гродзенскага раёна паведаміла выратавальнікам, што яе кухня напоўнена дымам. Пажарныя разлікі адразу выехалі па ўказаным адрасе. На месце работнікі МНС ліквідавалі пажар. Агонь паспеў пашкодзіць перакрыцці і маёмасць на кухні. Людзі не пацярпелі.

Прычына пажару высвятляецца. Па папярэдняй версіі, да ўзгарання мог прывесці аварыйны рэжым працы электраправодкі на кухні.

З пачатку года на Гродзеншчыне здарыліся 130 так званых «электрычных» пажараў, адзначаецца ў паведамленні.

Фота МНС