У Гродзенскім раёне гарэла гаспадарчая пабудова, а ў Воранаўскім згарэла 57 тон саломы

За мінулыя суткі на Гродзеншчыне здарыліся два пажары, людзі не пацярпелі, паведамляе МНС  

Наступствы пажару ў гаспадарчай пабудове

13 жніўня ў 15.46 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у гаспадарчай пабудове ў садовым таварыстве каля вёскі Караліно Гродзенскага раёна. Агонь знішчыў маёмасць і дах у будынку. Верагоднай прычынай загарання стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.

У Воранаўскім раёне згарэла 57 тон саломы

У гэты ж дзень гарэла скірда саломы каля вёскі Сокалы Воранаўскага раёна. Выратавальнікі патушылі пажар. У выніку ўзгарання знішчана 57 тон саломы. Верагоднай прычынай пажару таксама называецца неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Фота МНС