У Гродзенскім раёне кіроўца перакуліўся на квадрацыкле і апынуўся ў бальніцы

Пра гэта паведамляе абласная ДАІ

22 чэрвеня каля 19.56 мужчына 1962 года нараджэння на аўтадарозе Р-42 Гродна – Гожа – мяжа Літоўскай Рэспублікі ехаў на квадрацыкле і каля вёскі Крынічная ў Гродзенскім раёне няправільна выбраў хуткасць, не справіўся з кіраваннем, дапусціў занос квадрацыкла, які перакуліўся.

У выніку ДТЗ кіроўца атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў бальніцу.

Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.

Фота ДАІ

Photo by Jonathan Borba