У Гродзенскім раёне ноччу абакралі рыбакоў — зламысніка затрымалі

У мінулыя выхадныя на беразе возера каля вёскі Парэчча Гродзенскага раёна ноччу ў двух рыбакоў зніклі прадукты харчавання ў тэрмапакетах і дзве вуды, паведамляе рэсурс абласной міліцыі

Пацярпелыя звярнуліся па дапамогу ў міліцыю. Падчас аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў участковы інспектар міліцыі знайшоў недалёка ад месца здарэння бытавыя адыходы ад прадуктаў харчавання і шкляныя бутэлькі ад спіртных напояў, на якіх меліся адбіткі пальцаў меркаваных злодзеяў. Таксама відавочцы паведамілі, што бачылі непадалёк мужчыну з падобнымі тэрмапакетамі.

Праваахоўнікі аператыўна ўстанавілі асобу зламысніка. Ім аказаўся 41-гадовы жыхар Гродна. Супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу за крадзеж.

Фота УУС

Photo by cottonbro studio