У Гродзенскім раёне сын падпаліў дом маці

Здарылася гэта ў сярэдзіне мая. 25-гадовы мясцовы жыхар пасля чарговай сваркі з маці падпаліў яе дом, дзе сам жа і жыў, паведамляе рэсурс абласной міліцыі

Рэчавыя доказы

Малады чалавек абліў падлогу бензінам і падпаліў дыванок. Спалохаўшыся, падпальшчык патэлефанаваў знаёмай з просьбай, каб тая выклікала выратавальнікаў. Тым часам, убачыўшы задымленне, на дапамогу прыбеглі суседзі і патушылі агонь.

Людзі не пацярпелі. Агонь пашкодзіў маёмасць у пакоі.

Супраць падпальшчыка завялі крымінальную справу па артыкуле «Наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне чужой маёмасці». Яму пагражае да 12 гадоў зняволення, адзначаецца ў паведамленні.

Фота УУС