У Гродзенскім раёне траўмаваны матацыкліст — не прапусціў легкавік

8 сакавіка каля 17.00 у Гродзенскім раёне адбылося ДТЗ з удзелам матацыкла, паведамляе абласная ДАІ

Матацыкліст ехаў па дарозе Пласкаўцы – Застава імя Усава з боку аграгарадка Сапоцкін і пры выездзе на галоўную дарогу Свяцк-Васілевічы-Кадыш праявіў няўважлівасць, не прадставіў перавагу ў руху легкавіку «Фольксваген», які набліжаўся з левага боку.

У выніку сутыкнення 43-гадовы матацыкліст атрымаў палітраўмы і пералом таза ды быў дастаўлены ў мясцовую бальніцу.

Матацыкл не быў зарэгістраваны, а ў кіроўцы адсутнічаў шлем, адзначаецца ў паведамленні, а ДАІ заклікае матацыклістаў быць уважлівымі на дарогах і карыстацца моташлемам.

Фота ДАІ

Photo by Okky FItrawan