У Гродзенскім раёне згарэла гаспадарчая пабудова ў садовым таварыстве

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС

1 ліпеня ў 10.23 выратавальнікам паведамілі пра пажар на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў садовым таварыстве ў Гродзенскім раёне — гарэла гаспадарчая пабудова.

У выніку ўзгарання гаспадарчая пабудова была цалкам знішчана, а таксама агонь пашкодзіў дах і перакрыцці ў лазні побач.

Прычына пажару высвятляецца.

Photo by Wolfgang Weiser