У Іўеўскім і Свіслацкім раёнах гарэлі гаспадарчыя пабудовы

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, пацярпелых няма, паведамляе МНС

4 верасня ў 19.37 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Мажулі Іўеўскага раёна — гарэла прыватная гаспадарчая пабудова.

Выратавальнікі ліквідавалі пажар. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны сцены і маёмасць у будынку.

Па адной з версій, прычынай пажару магло стаць кароткае замыканне электраправодкі.

Гарэла гаспадарчая пабудова ў вёсцы Занкі-2 Свіслацкага раёна

Таксама мінулай ноччу пра загаранне сваёй гаспадарчай пабудовы паведаміў жыхар вёскі Занкі-2 Свіслацкага раёна. Выратавальнікі ліквідавалі пажар. Агонь паспеў знішчыць дах, пашкодзіць перакрыцці і маёмасць у будынку.

Наступствы пажару ў Свіслацкім раёне 5 верасня

І ў гэтым выпадку кароткае замыканне электраправодкі — папярэдняя врсія вогненнага здарэння, адзначаецца ў паведамленні.

Фота МНС