У Іўеўскім раёне гарэў нежылы дом, а ў Гродзенскім — жылы

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС  

12 ліпеня ў 21.26 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар ў нежылым доме ў аграгарадку Трабы Іўеўскага раёна. У выніку пажару знішчаны дах і пашкоджаны сцены ў доме.

Ноччу 13 ліпеня выратавальнікам паведамілі, што гарыць жылы дом у вёсцы Чашчаўляны Гродзенскага раёна. Там агнём знішчаны дах і перакрыцці, пашкоджана маёмасць у доме.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Andrea Piacquadio