У Іўеўскім раёне кіроўца легкавіка «Пежо» сутыкнуўся з дрэвам і патрапіў у бальніцу
1 красавіка каля 15.00 у Іўеўскім раёне адбылося ДТЗ, у якім пацярпеў кіроўца легкавіка, паведамляе абласная ДАІ
Як стала вядома, 45-гадовы кіроўца легкавіка «Пежо» ехаў па Цэнтральнай вуліцы ў вёсцы Ляжневічы ў накірунку аўтадарогі М-6 Мінск – Гродна, няправільна выбраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у правы па ходу руху кювет, дзе сутыкнуся з дрэвам.
У выніку ДТЗ кіроўца атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў бальніцу.
Фота ДАІ
Photo by Tim Samuel