У іўеўскім раёне пад коламі грузавіка загінуў пешаход, які ляжаў на праезджай частцы

31 ліпеня ў 22.35 у Іўеўскі РАУС паступіла паведамленне пра ДТЗ з цяжкімі наступствамі, канстатуе абласная ДАІ

Устанавілі, што 48-гадовы кіроўца грузавіка «Мэрсэдэс» на 129 кіламетры аўтадарогі Мінск – Гродна рухаўся ў бок Гродна і наехаў на 40-гадовага мужчыну, які ляжаў на правай паласе па ходу руху і не быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі.

У выніку ДТЗ пешаход загінуў на месцы здарэння.

Па факце гэтага здарэння магчыма ўзбуджэнне крымінальнай справы, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ

Photo by Malte Luk