У Іўеўскім раёне сутыкнуліся “Форд” і Рэно” — пацярпелі двое кіроўцаў і падлетак

10 верасня каля 17.00 у Іўеўскім раёне здарылася аварыя, у якой пацярпелі тры чалавекі, паведамляе абласная ДАІ

Мікрааўтобус пасля сутыкнення

Устанавілі, што кіроўца легкавіка “Рэно” ехаў па аўтадарозе М-6 Мінск – Гродна з боку Мінска па сустрэчнай паласе. Мікрааўтобус “Форд” ехаў у бок Гродна і паварочваў на вёску Марына, калі ў яго левы бок стукнуў “Рэно”.

Двое кіроўцаў і тры пасажыры пасля ДТЗ былі дастаўлены ў бальніцу для абследавання. Сур’ёзныя траўмы атрымалі двое кіроўцаў і 15-гадовы падлетак.

Па факце гэтай аварыі прызначана праверка.

Фота ДАІ