У Кастрычніцкім раёне Гродна прайшла аперацыя ДАІ «Фільтр» — выяўлена больш за 50 адміністрацыйных правапарушэнняў

20 мая ў Кастрычніцкім раёне Гродна прайшло спецыяльнае прафілактычнае міліцэйскае мерапрыемства «Фільтр», паведамляе абласная ДАІ  

«Фільтруюць» кіроўцаў

Супрацоўнікі ДАІ працавалі ва ўзмоцненым рэжыме, звужалі палосы руху, правяралі кіроўцаў, іх транспарт і дакументы.

Больш за 50 адміністрацыйных правапарушэнняў было выяўлена падчас праверкі. Адсутнасць допуску да ўдзелу ў руху, кіраванне аўтамабілем з тэхнічнымі няспраўнасцямі, ігнараванне паса бяспекі, перавозка дзяцей без утрымліваючага прыстасавання — найбольш распаўсюджаныя з іх. Таксама быў затрыманы адзін бяспраўнік, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ