У Лідскім раёне 61-гадовы кіроўца легкавіка наехаў на 62-гадовага раварыста

У нядзелю, 28 ліпеня, каля 09.20 на скрыжаванні аўтадарогі Гуды – Верх – Ліда са Старой вуліцай у вёсцы Верх-Ліда адбыўся наезд на раварыста, паведамляе абласная ДАІ

Ровар пасля аварыі

61-гадовы кіроўца легкавіка «Фольксваген-Гольф» ехаў з боку вёскі Спаркаўшчызна ў накірунку вёскі Гуды і наехаў на раварыста, які перасякаў праезджую частку дарогі злева направа па ходу руху легкавіка.

У выніку аварыі раварыст з траўмамі рознай ступені цяжкасці быў дастаўлены ў бальніцу.

Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ