У Лідскім раёне гарэў нежылы дом, а ў Гродне — легкавік

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС

21 верасня ў 06.01 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у нежылым доме ў вёсцы Едкі Лідскага раёна. Агнём знішчаны перакрыцці і дах гаспадарчай пабудовы, пашкоджаны сцены. У доме пашкоджаны дах, перакрыцці, сцены і маёмасць.

Днём 21 верасня на вуліцы Рэпіна ў Гродне гарэў легкавік. Агонь пашкодзіў салон машыны.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Madelyn Emery