У Лідскім раёне гарэў рулон саломы і гаспадарчая пабудова

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС

17 ліпеня ў 08.57 выратавальнікам паведамілі, што ў полі каля вёскі Ваўкаўцы Лідскага раёна гарыць рулон саломы. У выніку пажару згарэлі 200 кілаграм саломы.

Вечарам 17 ліпеня на прыватным падворку ў вёсцы Дакудава-1 Лідскага раёна гарэла гаспадарчая пабудова. У выніку ўзгарання знішчаны дах, пашкоджаны сцены і маёмасць у будынку.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Nati