У Лідскім раёне матацыкліст уехаў у легкавік і патрапіў у бальніцу

ДТЗ з удзелам матацыкліста адбылося 1 верасня ў Лідскім раёне, паведамляе рэсурс абласной ДАІ

На месцы ДТЗ у Лідскім раёне 1 верасня

Устанавілі, што 1 верасня каля 15.10 на 26-м кіламетры аўтадарогі Р-11 Парачаны – Навагрудак – Нясвіж каля вёскі Агароднікі 32-гадовы кіроўца матацыкла «Хонда» выбраў небяспечную дыстанцыю да легкавіка «Фольксваген» пад кіраваннем 44-гадовага кіроўцы, які ехаў спераду, і стукнуўся ў яго.

У выніку ДТЗ матацыкліст атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў бальніцу.

Па факце гэтай аварыі прызначана праверка.

Фота ДАІ