У Лідскім раёне загінуў раварыст

У мінулую нядзелю, 9 чэрвеня, каля 15.30 на аўтадарозе Р-11 Парачаны – Нясвіж у ДТЗ загінуў раварыст, паведамляе рэсурс абласной ДАІ

На месцы ДТЗ у Лідскім раёне

33-гадовы кіроўца легкавіка «Форд» рухаўся ў бок аграгарадка Тарнова, а насустрач яму па левай паласе ехаў раварыст. У момант сустрэчнага раз’езду раварыст нечакана выехаў на паласу руху аўтамабіля.

На дарозе пасля аварыі

49-гадовы раварыст загінуў на месцы ДТЗ. Па факце гэтага здарэння ўзбуджана крымінальная справа.

Фота ДАІ