У Лідскім раёне згарэў нежылы дом, а ў Свіслацкім — гаспадарчая пабудова

За апошнія суткі на Гродзеншчыне здарыліся два пажары, паведамляе МНС

16 жніўня ў 12.43 паступіла паведамленне пра пажар у нежылым доме ў вёсцы Масевічы Лідскага раёна. У выніку пажару дом згарэў.

Вечарам 16 жніўня ў аграгарадку Корнадзь Свіслацкага раёна згарэла прыватная гаспадарчая пабудова.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Amjed wani