У Лідзе бяспраўнік уцякаў ад інспектараў ДАІ на ўгнаным легкавіку
Пагоня за легкавіком «Фольксваген», кіроўца якога праігнараваў патрабаванне інспектара ДАІ спыніцца і націснуў на газ, адбылася каля 4 гадзін раніцы 5 верасня, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Парушальнікам стаў 21-гадовы жыхар Іўеўскага раёна, які сёлета быў пазбаўлены правоў кіравання.
У пратаколе апытання малады чалавек патлумачыў, што аўтамабіль выявіў на вуліцы Чарняхоўскага і вырашыў пакатацца.
На хлопца склалі 7 адміністрацыйных пратаколаў і ўзбудзілі крымінальную справу за ўгон транспартнага сродку.
Photo by Tima Miroshnichenko