У Лідзе ў ДТЗ пацярпела 8-гадовая дзяўчынка — ішла на чырвонае святло светлафора

Каля 14 гадзін 10 красавіка ў Лідзе адбыўся наезд на дзіця, паведамляе абласная ДАІ

Устанавілі, што 26-гадовы кіроўца аўтамабіля ГАЗ ехаў па Савецкай вуліцы ў Лідзе і каля дома №36 здзейсніў наезд на 8-гадовую дзяўчынку, якая ішла па пешаходнаму пераходу на забаронны сігнал светлафора.

У выніку наезду дзяўчынку з траўмамі даставілі ў бальніцу.

Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.

Фота ДАІ

Photo by RDNE Stock project