У Лідзе гарэў гараж, а ў Навагрудскім раёне — гаспадарчая пабудова
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
7 верасня ў 10.43 выратавальнікам паведамілі пра пажар у металічным гаражы на тэрыторыі гаражна-будаўнічага кааператыва на вуліцы Дакучаева ў Лідзе. У выніку ўзгарання пашкоджаны перакрыцці і драўляная абрашотка ў гаражы.
Днём 7 верасня згарэла гаспадарчая пабудова ў вёсцы Дубровіцы Навагрудскага раёна.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Photo by Tima Miroshnichenko